РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі паласу агнявую
Ha захадзе сонца праводзе, –
Пакінуўшы вежу старую,
У сад каралеўна выходзе.

Вось чмель прагудзеў аксамітны,
Вось ярка-зялёная мушка...
I ўрэшце з краіны блакітнай
Ўлятае маленькая птушка.

Як чутна яна запявае,
Што ёсьць i вясна, i каханьне,
I шчасьце бязь меры, бяз краю,
I першая горыч расстаньня.

Маркотна глядзіць каралеўна, –
Так сэрца жадае любові!
I хмурыць сувора i гнеўна
Кароль пасівеўшыя брові.
 
[1915–1916]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.