РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Набягае яно
Вечарамі, начамі,
Адчыняе вакно
I шамрэе кустамі.

I гавора адну
Старадаўнюю казку –
Аб любоў i вясну
I жаночую ласку.

Сэрца сьніць аб красу –
Аб сьлядочак дзявочы,
Залатую касу,
Сіняватыя вочы.

Як забудуся сном
Ў сіняватыя ночы, —
Прылятаеш ты ў дом,
Пазіраеш у вочы...
 
[1917]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.