РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
3 Авідзія
Ікар і Дзедал
Дзедал пачаў чарадой прыладжываць пер’я. На сам перш
Дробныя, дальш падаўжэй, і думаць бы можна, што быццам
Пер’я на кочцы растуць. Складалася так жа патроху
3 розных няроўных кускоў чароту жалейка пастуш’я.
Далей ён ніткай зьвязаў сярэднія пер’я, а рэшту
Воскам зьляпіў на канцах. Скрапіўшы такой працай скрыдлы,
Дзедал іх трохі сагнуў, каб да птушачых сталі падобны.
Ікар, сын едны яго, ня ведаўшы, што ён бярэцца
Ў час той за згубу сваю, – ад ветру лятаўшыя пер’я
Спрытна лавіў, жоўты воск мяў рукамі сваімі і шкодзіў
Дзіўнай рабоце айца гульнёй... Калі майстар закончыў
Працу сваю, дык тады прывязаў сам к плячам сваім скрыдлы
I, размахнуўшыся, ўраз падняўся ў паветра. «О, Ікар!»
Дзедал прамовіў сынку. каб яго навучыць: «Умаляю,
Каб пасярэдзіне ты паляцеў; калі ніжай, чым трэба,
Будзеш імкнуць, дык вада твае скрыдлы памочыць. Калі жа
Вышай у неба ўзьляціш, – іх сонца пякучае спаліць.
Лепей ляці між вадой і між сонцам. Прашу цябе далей,
Кінь на Геліку глядзець, на Арыона меч, на Баота.
Але за мной памандруй». Тут жа сына лятаць навучыў ён
I прывязаў да плячоў яго скрыдлы, нязвычныя людзям...
Ў час, калі Ікара так навучаў клапаціўшыся бацька,
Сьлёзы ў старога цяклі і дрыжалі айцоўскія рукі.
Цмокнуў ён сына свайго, у апошні раз цмокнуў і ў неба
Ўзьвіўся на скрыдлах сваіх, у паветры паперадзе мчыцца.
Страшыцца ён за дзіця, як з гнязда паляцеўшая птушка
3 пценчыкам кволым сваім лякаецца ў вышы. I просінь
Дзедал сынка не адстаць, небяспечнай умеласьці вучыць,
Скрыдлы варуша свае, пільнуе сыноўскія. Ў неба
Рыбу лавіўшы вудой рыбалка, пастух, што абпёрся
Кіем, аратай з сахой, – кожны зь іх, зьдзіваваўшыся, ў неба
Пільна глядзеў, пазіраў на Дзедала з сынам і лічыў
Іх за багоў, бо адны яны могуць лятаць у паветры.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.