РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З М. Майкава
*  *  *
«Золата, золата падае зь неба!»
Дзеці крычаць і бягуць за дажджом...
Досі вам, дзеці, яго мы зьбяром,
Толькі зьбяром залацістым зярном
Ў сьвіранах, поўных пахучага хлеба.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.