РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пэрсідзскія песьні
Я ўсё забыў на сьвеце і ведаю адно:
Зюлейка маладая, што старае віно.
Я ўжо упіўся ёю, – цяпер віном уп’юся...
Паглядзім, хто хмяльнейшы: Зюлейка ці яно?
*
Празрыстым пакрывалам ты агарнула твар.
Яна – як поўны месяц сярод правідных хмар.
Праглянь, мой месяц мілы, зірні мне ясна ў вочы,
Каб не ляжаў на сэрцы маркотных дум цяжар.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.