РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Генацвале
Сьнег бялеецца ў вышынях,
На гары, на стромкай скале,
Кветкі квецяцца ў даліне, –
Ў сонцы, ў кветках Генацвале.
 
Было люба мне ў Цхалтуба,
У жыватворнай цёплай цхалі,
Было люба, як галубіў
Цябе ў думках, Генацвале.
 
Ты лячыла ўсьмешкай мілай,
Твае лекі чаравалі,
Сны чароўныя будзіла
Ты, грузінка, Генацвале.
 
Ой, паеду я далёка,
Сэрца сьціснецца ад жалю,
Будзе сумна, адзінока
Безь цябе мне, Генацвале.
 
Будуць сьніцца скалы, горы,
Грузіі цудоўнай далі,
I адна ты зь ясных зораў
Сьніцца будзеш, Генацвале.
 
Эліко, маё сьвітаньне,
Смутна зоркі мне міргалі...
«Суліко» на адвітаньне
Прасьпявай мне, Генацвале!
 
1938
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.