РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З Гейнэ
Азра
Кожны вечар ля крыніцы,
Дзе вада дзюрчыць, плюскоча,
Упярод і ўзад хадзіла
Доч прыгожая султана.
Кожны вечар ля крыніцы,
Дзе вада дзюрчыць, плюскоча,
Малады стаяў нявольнік
I марнеў штодня ўсё болей.
Раз яна ў яго паціху,
Затрымаўшыся, спытала:
«Як завуць цябе, дзе край твой
Ды зь якога ты народу?»
Адказаў нявольнік: «Клічуць
Магаметам зь Іемена,
А народ мой – тыя Азры,
Што канаюць ад каханьня».
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.