 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Над галавою сінява плыве. I воблачка па-летняму бялее У гэтай невыказнай сіняве, Бялее, як на возеры лілея. Ды набліжэньне іншае пары Заўважыць можна ў гэтую часіну Не-не і ўбачыш раптам: угары Пранесла лёгкім ветрам павуціну. На фоне сьветлым, сонечным яна Мільгнула сумнаватаю прыкметай - Табе здалося: гэта сівізна Гарачай працай стомленага лета. Ды ціхае і сьветлае яно, Хоць дні ягоныя ужо на схіле, — Во да гадзіны гэтай ўсё адно Зрабіць пасьпела, што было па сіле. Ты чуеш, як зьвіняць дзесь галасы То палявой бясконцаю сьцяжынка Па-над якой зьвівалі каласы, Ідуць у вёску зь песьнямі дажынкі. Сад не шуміць, бо не узьняць галін Яны сагнуты цяжкімі пладамі. Дасьпелі гронкі маладых рабін, Палаюць чырваньню паміж лістамі. I прад нязьмерным высьпеўшым дабром, Прад гэтым збожжам, садам ды рабінай Ня так і сумны летніх дзён надлом, Адзначаны асеньняй павуцінай.
1955
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|