Грамніцы прыйшлі, грамніцы! Напіўся певень вадзіцы. Сьнягі на лугах пацямнелі, На поўнач вятры адляцелі! Грамніцы прыйшлі, грамніцы! Вясну сустракаць маладзіцы У хустках квяцістых выйшлі, Ca стрэх, нібы сьпелыя вішні, Коцяцца долу сьлязінкі – Плачуць на сонцы ільдзінкі! Хай сьнег пад нагамі хрусткі, Паскрыпвае, нібы масьніцы! Скідайце, жанчынкі, хусткі, Грамніцы прыйшлі, грамніцы!
|
|