 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Азвуцца хутка сьнегапады. Пра іх ужо гамоняць ветры. А мы з табой зіме ня рады у гэты вечар непрыветны. У час апошняе сустрэчы засланы вочы ціхім жалем, пакутліва накрыла плечы я пры табе пуховым шалем. Глядзіш адчужана, зласьліва – я для цябе ужо чужая! На санках сьнежаньскіх імкліва да нас расстаньне пад’язджае. Адводжу позірк свой маўкліва i час зацягваю упарта! З табою не была шчасьлівай, а безь цябе i жыць ня варта! Лягла на твар разлукі боязь, ды пагляджу ніякавата... I пакланюся нізка ў пояс, нібыта ў нечым вінавата.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|