РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Раіса Баравікова
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Камусьці крыўды спакваля
дарую,
зласьліўцу сьмела ў вочы
я гляджу,
душой сваёю ў дабрыні
шчырую,
таму так лёгка па зямлі хаджу.
 
А што злавацца ў годнасьці
высокай!
Ёсьць асалода ў слове:
дараваць!
Хто не займеў душы,
як сьвет, шырокай,
таго патрэбна проста –
шкадаваць!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2018. Беларусь, Менск.