РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Пятрусь Броўка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
А ты ідзі...
Дарог у сьвеце вельмі многа,
А ты між іх сваю знайдзі,
Няхай далёкая дарога,
    А ты ідзі,
    А ты ідзі...

Няхай цябе віхор зьбівае,
Няхай трывожна даль гудзіць,
Няхай сьцяжынку замятае,
    А ты ідзі,
    А ты ідзі...

Няхай зьвісаюць цемрай ночы,
А ты на зорку ўдаль глядзі,
Няхай пясок і золь у вочы,
    А ты ідзі,
    А ты ідзі...

Няхай, абы ты верыў прагна,
Няхай жуда, няхай адзін,
Няхай каменьне, твань і багна...
    А ты ідзі,
    А ты ідзі...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.