 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Уночы гуляю, блукаю па Вільні у добрым настроі, апрануты стыльна. Рэклямныя панны мяне спакушаюць, вясёлыя целы настрой уздымаюць. Каханка-бялянка на тонкіх абцасах прыязнай усьмешкай цугляе Пэгаса. Пэгас, зацугляны распусьніцай сьмелай, заносіць мяне на духмянае цела. Мы скачам натхнёна да самай вяршыні і падаем разам на сіняй прасьціне. Разьлік за інтым дужа цешыць бялянку. Блукаю па Вільні, да самага ранку.
17.V.2004
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|