РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Раіса Баравікова
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ах, нездарма жыла я ганарліўкай,
чакаючы цярпліва твой званок!
Цябе частую леташняй наліўкай
i зь дзьмухаўцоў пляту сабе вянок.
 
Над горадам сваволіць май гульлівы,
я пакланюся зводдаля яму,
а гэты дзень высокі i шчасьлівы,
як сонца, над зямлёю уздыму.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.