РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Сяржук Сокалаў-Воюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
З турмы на волю? — гэта не пра нас,
За сьценамі турмы таксама зона —
Ахова прэзыдэнта і спэцназ,
Унутраныя войскі і амоны.

Міліцыя, прадажныя суды,
Гэбэшнікі і мафія, і рэкет,
А ў позірках такія халады,
Такой тугі-нуды разьлівы-рэкі.

З турмы на волю? Вольны толькі ён —
Хранічна хворы.
Прыкры збой спарону.
І цэлы край на мушцы, як балён,

І цёмны люд, як у замку патроны.
Адно: народ, пакуль яшчэ, жывы,
Не крымінальны, як рэжым, — крамольны.
— З турмы на волю! — мне сказалі Вы.
— Каб вольным быць ці толькі чуцца вольным?

Шукае верш лягічнага «Гура!»
Без варажбы і словаў-пустазвонаў,
Але крывёю капае зь пяра:
За сьценамі турмы таксама зона.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.