РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Каля Гасподняй Дамавіны –
Укленчыць і апасьці ніц,
Як ліст,
Што адляцець павінны
Пад блаславеньне бліскавіц.
 
Пліта халодная, як розум,
Паразумеецца з душой.
Спакой абдасьць такім марозам,
Што ў гэтым сьвеце ўспомніш той.
 
Чый Бог адзін за ўсіх хварэе?
Сьмяецца з нашых звадаў лёс.
Бо ў старасьці мы ўсе –
Яўрэі,
Як малады Ісус Хрыстос.
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.