РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Іярдан
Ад ценю дрэў зялёны Іярдан,
Напоўнены нябеснаю лагодай,
Цячэ ў душу Гасподняю Гасподай,
Пустэльнасьці аперазаўшы стан.
 
Густой вадой Хрысьціцель Іяан
Хрысьціў Хрыста, і леціў ахалодай
Ад ценю дрэў зялёны Іярдан,
Напоўнены нябеснаю лагодай.
 
Не пагасіўшы соль Хрыстовых ран,
Імкнецца сьвет умыць і ўцерці згодай
Ад ценю дрэў зялёны Іярдан,
Напоўнены нябеснаю лагодай.
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.