РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Шарада № 1
Гэй, ты, першая мая!
Мы адно з табою;
Хоць ты літара ўсяго,
Дый мая ж затое.
 
Тая трэйцяя, а зь ёй
І другая з чыну
Прыгазіцца мне на стол
І на дамавіну.
 
А усё, як прыйдзе к нам –
Важна загуляем;
Пусьцім чаравічкі ў ход,
Песьню засьпяваем.
 
[1913]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.