РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Раіса Баравікова
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У тваіх блукае валасах
месяц, a ў вачах блішчыць рыжынка,
мне ж бацькамі дадзена ў пасаг,
на ўсялякі выпадак, сьмяшынка.
 
Я гадзіны гэтыя люблю,
справа не абы ў мяне якая,
месячык, старанная, лаўлю,
рукі маладыя апякаю.
 
Затрашчыць уночы лёдастаў,
валасы твае мякчэй за кужаль,
ты яшчэ i сябрам мне ня стаў,
а гаворыш: будзеш добрым мужам.
 
Ды чаго ня скажа маладосьць!
Да акна прыбілася сьняжынка,
i чамусьці добра знаць, што ёсьць,
на ўсялякі выпадак, сьмяшынка.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.