РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Раіса Баравікова
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вясёлы лістапад
Вясёлы лістапад.
Сяджу – не варухнуся.
Кляновы ліст, як зорка
апалая, мільгне,
вясёлы лістапад,
прызнацца, я баюся,
што без тваёй пяшчоты
балюча будзе мне.
 
Вясёлы лістапад!
Нібы завея ў лютым
у срэбныя фанфары
б’е з кожным днём званчэй...
Вясёлы лістапад
разьятраным салютам
ударыў па каханьні
рабінавых начэй.
 
Вясёлы лістапад.
Адкуль такая замець?
Уздрыгваю зьнянацку,
тулюся да акна,
вясёлы лістапад
дару табе на памяць,
бо што мне зь лістападу,
калі я зноў адна.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.