РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Раіса Баравікова
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мне ліпень прынясе з-пад Брэста
пары юначай успамін,
начныя шолахі агрэста
i пошум досьвітны рабін.
 
З таго далёкага паўстанку,
з тае няблізкае вярсты,
ноч перакіне на сьвітанку
радзіннай сувязі масты.
 
Maгу з рабінай параўнацда,
як зь верным сябрам у жыцьці,
ёй век у пошуме гайдацца,
а мне – у пошуку ісьці.
 
Шукаць забытыя сьцяжыны,
вяртацца на сутык дарог,
дзе перасьпелыя ажыны
ажыньнік для мяне зьбярог.
 
У вокны зоры прагна сьвецяць –
любві нястрачанай агонь,
i першы ліст зьлятае зь вецьця –
лістом зь юнацтва на далонь.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.