РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Раіса Баравікова
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Даруй i дзякуй! Вольная цяпер.
Ужо непадуладная нікому,
праз адзіноту, смутак i зьнявер
вяртаюся шчасьлівая дадому.
 
Даруй за недазволены агонь,
за боль i безнадзейнае: кахаю...
Мо ад таго бунтуе радасьць скронь,
што сёньня толькі вецер абдымаю.
 
Я дзякую табе за сьмех ў бядзе,
за пачуцьця i думак першароднасьць,
дык хай жа мой радок цябе вядзе
ад позірку майго – у бесьсьмяротнасьць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.