РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Шарада № 4
Першы – муж вучоны, важны;
Носіць чын такі ня кажны,
Хоць папросту на наш лік
Ён ня больш, як чараўнік.
 
      Наша трэйцяя – другая
      Будзе нейкая такая:
      Знала рэчкі берагі
      I паганскія багі.
 
Ну, а трэйцяя з чацьвёртай
Рэчка ў дальню даль запёрта,
Слаўна золатам для нас
I крывёй ў вапошні час.
 
      А уся – жаноча імя,
      Кожны знойдзе між сьвятымі.
      Далей буду ўжо маўчаць,
      Бо й так можна адгадаць.
 
[1914]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.