РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьнег і дождж
Праслухаў па радыё
Мудрагелістую лекцыю
Пра цыклоны і антыцыклоны
I пра тое,
Чаму сёньня ідзе сьнег і дождж.
I прыгадаў
Такое простае тлумачэньне
Нябожчыцы бабкі Ульляны:
– Гэта, дзеткі,
Адначасна плачуць, сустрэўшыся,
Зіма, як я, ад старасьці
I вясна – ад радасьці.
 
1979
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.