РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ты знаеш край
Ты знаеш край, зачараваны край,
Дзе ў салаўіных песьнях – кожны гай;
 
Дзе вабіць сэрца неабсяжнасьць ніў,
Дзе зьзяе хваль азёрных пераліў;
 
Дзе зоры над курганамі мігцяць,
Дзе ўдалячынь вядуць шляхі жыцьця;
 
Дзе ў кожнай хаце ты – жаданы, свой,
Дзе некалі мы стрэліся з табой;
 
Дзе вечна птушкі свае гнёзды ўюць,
Дзе нават і памершыя жывуць.
 
1979
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.