РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я ў даўгу, які вярнуць мне трэба,
Калі адразу – спакваля:
Што я ўзяў у неба – аддаць небу,
Што – ў зямлі, хай забярэ зямля.
 
А мне хопіць нават успамінаў,
Што калісь пад гэтым небам жыў,
Бачыў сонца над сваёй краінай,
Чуў звон песень, сосен, рэк і ніў.
 
1979
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.