РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Паэт
Вы памыляецеся,
Калі думаеце,
Што паэт – штукатур,
Які валодае чарамі верша.
А ён толькі тады
Бывае сапраўдным паэтам,
Калі вызваляецца
Зь іх ланцугоў.
 
Вы памыляецеся
I калі залічваеце яго
Да ліку сьвятых,
Бо пра што можа сказаць
Нейкі бязгрэшны
I нудны праведнік?
 
Вы памыляецеся
I калі запрашаеце яго
У прыстойную кампанію,
Бо сапраўдны паэт
Часта псуе
Агульны настрой.
 
Вы памыляецеся,
Калі хваліце
Ці асуджаеце яго,
Бо сапраўдны паэт
Адкрывае новыя ісьціны,
А яны ніколі не нараджаюцца
Бясспрэчнымі.
 
1979
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.