РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ноч накрыла разьбіты бліндаж
I калючага дроту цянеты.
Толькі немы крык маці Кураж
Мяне раптам вярнуў з таго сьвету.
 
Я адклікнуўся, каб запытаць,
Хоць паранены быў, анямелы,
Што хацела яна мне сказаць,
Што яна мне сказаць хацела?
 
1980
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.