РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У хлебных магазынах я
Разьвесіў бы плакаты,
Як трэба хлеб нам шанаваць
I ў будні дзень, і ў сьвята.
 
Я помню бацькі запавет.
Ён гаварыў заўсёды:
– У хаце хлеб – найлепшы госьць
I друг ва ўсіх прыгодах.
 
Ты шапку перад ім здымай,
Нібы перад сьвятыняй,
I крой хлеб толькі да сябе,
Каб ён нас не пакінуў.
 
1980
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.