РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Франьцішак Багушэвіч
Ніколі я раней
Яго ня бачыў,
Ніколі не сядзеў
Зь ім за сталом бяседным,
Не перавязваў яго ран
Ля кастроў паўстанцкіх
I не прысутнічаў
Пры стрэчах
З Каліноўскім,
З кушлянскімі сялянамі...
 
Я толькі чуў яго
Звон «Беларускай дудкі».
I ўсё ж свае ўспаміны
Я лічу
Такімі ж верагоднымі,
Як і яго сучасьнікаў.
 
Мяркуючы па тым,
Як ён далёка бачыў, –
Відаць, што быў
На галаву вышэй
Сваіх настаўнікаў.
 
Мяркуючы па тым,
Як праўду бараніў, –
Відаць, за ўсіх сьвятых
Жупранскага касьцёла
Ён справядліўшы быў.
 
Мяркуючы па тым,
Што з нашай мовы
Магільны камень
Здужаў адваліць, –
Відаць, якім ён
I асілкам быў.
 
1980
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.