РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Пііты ва ўсе
Апявалі вякі
З рамонкаў, і ружаў,
I лаўраў вянкі.
 
I мне іх дарылі,
Прымаў іх і я.
Ды лепш праслаўляе
Хай песьня мая.
 
З грыбоў, часнаку
I цыбулі вянкі,
Што ў хаце бацькоў
Залацілі куткі,
 
Бо славы і доблесьці
Болей у іх,
Як у лаўрэацкіх
Ці нейкіх другіх.
 
1980
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.