РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Колькі ёсьць дарог ва ўсёй маёй краіне!
I зь іх кожная напеў адменны мае:
То сасновы, ядлаўцовы, тапаліны,
То пясчаны аж па схілы небакраю,
То азёрны, пералівісты і сіні,
То зялёны, як атава лугавая.
 
Каб даведацца, пра што яны гавораць,
Трэба ўсе іх абысьці сваймі нагамі
I адчуць на сваіх вуснах пылу горыч,
Паздаровацца з усімі валунамі,
Пакланіцца пуцяводным сонцу, зорам,
Раскрыць грудзі перад стрэчнымі вятрамі.
 
1980
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.