Пасьля кожнай вандроўкі Па нарачанскіх Сьцежках і дарогах, Пасьля сустрэч З жывымі рэкамі, азёрамі, Палямі і лясамі, Пасьля шпаковых, Жаўруковых, Ластаўчыных песень – Я доўга не магу Прывыкнуць зноў Да тэлевізійных краявідаў I канцэртаў, Якія мне здаюцца Сёмай вадой па кісялю.
1980
|
|