РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Калі...
Калі ў хлебе
Больш сілы, як хлеба,
Калі ў віне
Больш хмелю, як віна,
Калі ў агні
Больш цяпла, як агню,
А ў застольлі
Больш сяброў, як застольля, –
Пара пачынаць песьню.
Калі ў хлебе
Больш хлеба, як сілы,
Калі ў віне
Больш віна, як хмелю,
Калі ў агні
Больш агню, як цяпла,
А ў застольлі
Больш застолля, як сяброў, –
Пара канчаць песьню.
 
1980
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.