РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сёньня часта сябе я пытаю:
I чаго так стараўся прабегчы
Міма вогнішча матчыных казак,
Міма сосен бусьліных надрэчных,
Міма столькіх парогаў знаёмых,
Салаўіных сьвітаньняў, зьмярканьняў
Лістападаў дажджоў, сьнегападаў,
I юнацтва свайго, і каханьня?
Да чаго ні на крылах птушыных,
Ні на быстрых стаеньніках-конях,
Ні на воблаку ці бліскавіцы
Больш ня ўдасца вярнуцца ніколі.
 
1980
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.