РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Над шарадай
– Скажы, які на шчасьце
Быў ураджайны год?
 
– Ня помню...
 
– А як той зваўся месяц,
Што рваў на рэках лёд?
 
– Ня знаю.
 
– А дзень, калі чаромха,
Шалеючы, цьвіла?
 
– Забыла.
 
– А ноч, што за ўсе ночы
Найменшаю была?
 
– Адкуль мне знаць!
 
– Няўжо мне не паможаш
Шараду разгадаць?
 
1980
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.