РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Стрэў быў долю. Не схацела
Знацца і дружыць са мною,
Бо ня ўмеў згінаць калені,
Здымаць шапку перад ёю.
 
Сватаўся быў да дзяўчыны.
Не пайшла за мяне замуж,
Бо хаціна небам крыта,
Ні кала ў двары, ні брамы.
 
Толькі песьня-валацуга
Неабдумна дала згоду
Вандраваць па сьвеце разам
I дружыць са мной заўсёды.
 
1980
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.