РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Можа, трэба было б
Часьцей наведваць бацькоў.
Але спадзяюся,
Яны мне даруюць,
Бо, калі перасялюся да іх
Пад нарачанскія сосны,
Я больш не змагу
Нікога іншага наведаць,
А ці ж не яны хацелі,
Каб я абышоў за сваё жыцьцё
Усіх сваякоў і сяброў
На гэтым сьвеце.
 
1981
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.