РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Гэта было ў тую восень,
Шчодрую на грыбы, на журавіны,
На разьвітальныя песьні журавоў.
Мы так тады былі
Заглыбіліся ў нэтры бору,
Што, ў прадчуваньні
Нечага і невядомага і немінучага,
Перш – памалу,
Потым – хутчэй пачалі ісьці,
А потым бегчы
Да згубленага свайго юнацтва,
Якое на наш голас толькі
Адклікнулася
                        дальнім рэхам.
 
1981
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.