РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Пішу табе
I безьліч раз напісанае
Перакрэсьліваю.
 
А разам са мной
I дождж нешта некаму
Піша на шыбах.
 
I таксама
Радкі свайго пісьма
Заштрыхоўвае.
 
Відаць, і ён
Па некім сумуе
I, як я, хвалюецца.
 
1981
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.