РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дождж у навагоднюю ноч
Відаць, і сёлета
Дзед-мароз
Са сваімі музыкамі,
Падхопнічкамі
I механошамі –
Чырвананосым Сіверам,
Кульгавым Падвеем,
Хухаламі і Дзьмухаламі –
Так накалядаваліся,
Што заваліліся і заснулі
Пад стогам сена –
I не пачулі,
Як гарэза-вясна,
Падкраўшыся,
Іх дажджом акрапіла.
 
1982
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.