РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Не праводзьце, прашу я. Мне хопіць, калі
Правядуць надкалодзежныя жураўлі,
 
Пералётная хмара абмые дажджом,
Пажадае шчасьлівай дарогі мне гром,
 
Нарачанскія сосны сьвітальнай парой
Яшчэ раз прапяюць свой харал нада мной.
 
Не праводзьце мяне. Помніце: ні на міг
Нельга плуг або меч выпускаць з рук сваіх.
 
1982
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.