РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Калісьці
Калісьці часта я блукаў
Па нэтрах баравых,
Дзе пад нагамі жар бруеніць,
Імшарны крэкча мох,
Дзе маладзік руёй крычыць
У кіпцюрах савы.
I трубіць лесавік у свой
Павыкручасты рог.
 
Таму, калі сюды забрыў,
Прыйшлі ласі, дзікі,
З-пад вывараці вылезла
Ваўчыная сям’я,
Зьляцеліся сівагракі,
Глушцы, цецерукі
Пераканацца: ці я – свой,
Ці не прыблуда я.
 
Праверылі мяне на нюх,
На зрок, на слых, на сьпеў
I толькі потым пачалі
Бяседаваць са мной.
I мы дамовіліся, што
Пад засень гэтых дрэў
Перасялюся назаўсёды
I я да іх вясной.
 
1982
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.