РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Імгла
Здаецца, бачу хаты.
Але чамусьці не чуваць
Ні выклікаючых
На свае рыцарскія турніры
Пеўняў,
Ні згоднага кляпаньня кос
I клёкату буслоў,
Ні скрыпу надкалодзежных
Асьвераў.
Дык што ж перада мной?
I толькі, ўгледзеўшыся,
З болем зразумеў,
Што гэта – зманлівая,
Раньняя імгла
Падобная на нашу спаленую
Ў час блякады вёску.
 
1983
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.