Кажуць-баюць: не вугламі, А застольлем і гасьцямі Хата на людзях красна. I таму на ганаровым Месцы ставім стол хваёвы Для бяседы і віна. Побач – тапчаны і лавы Для музыкаў і забавы, А ў кутку – печ, у якой Добра полымя шугае, Хутка бульба закіпае, Смачна пахне сьвежыной. А ў запечку – нары-ложак, Дзе, заснуўшы, столькі гожых Бачыў розных казак-сноў, Што і сёньня ўспамінаю, Ўнукам іх апавядаю, Хоць мінула шмат гадоў.
1983
|
|