РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Пошум траў і лістоў, посьвіст крыл кажаноў.
У запечку знаёмы накцюрн цьвіркуноў.
 
Маладзік пачынае зажынкі ў налях,
I рыпіць Зорны Воз на цыганскіх шляхах.
 
Талакі камарынай плыве перазвон...
Чуйны нешта з гадамі становіцца сон.
 
Часта будзіць трывога: як гэты спакой
Назаўжды зьберагчы пад калыскай людской?
 
I мне гэтай трывогі ніяк не нрыспаць
I ніякімі чарамі не адагнаць.
 
1984
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.