РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Махтумкулі
Юбілей несьмяротнага Махтумкулі.
I таму да яго гасьцей з усёй зямлі
Пуцяводпыя зоры на той#Той#туркм.#Сьвята. прывялі –
На вялікае сьвята Туркменіі.
 
Ён сардэчна сустрэў нас у Кара-Кала,
Дзе калісьці калыска паэта была
I дзе першая песьня яго прагула
Над прасторамі роднай Туркменіі.
 
I дзівіліся мы: не крануў яго час,
Хоць ён быў і старэйшы сярод усіх нас,
У вачах маладосьці агомь не пагас,
Зіхацеў яркім сонцам Туркменіі.
 
А калі ён – натхнёны свабоды пясьняр –
Апусьціў свае рукі на звонкі дутар,
Яго сьпеў залунаў вышэй гор, вышэй хмар
Над свабоднай шчасьлівай Туркменіяй.
 
I я рад, што ў сяброў сваіх мог пагасьціць,
Ад маіх беларускіх бароў, ніў, крыніц
Палымнеючых кветак вянок палажыць
Ля падножжа славы Туркменіі.
 
1984
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.