РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жанчына
Калі закончыў Бог
Сваю работу
I зьбіраўся ўжо на адпачынак,
Да яго прыйшоў
Адам са скаргай,
Што сонца зусім ня грэе,
Вада – не ўталяе смагі,
Хлеб – горкі,
Птушкі – безгалосыя,
Травы – чэрствыя,
Кветкі – недухмяныя,
Дні – сумныя,
Ночы – бяссонныя.
I Бог
Стварыў жанчыну.
I толькі дзякуючы ёй
Стала можна жыць
На зямлі.
 
1984
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.