РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ізноў расьцьвітаюць лугі
Ізноў расьцьвітаюць
Лугі, на якіх
Калышуцца смолка,
Іван-чай, сівец,
Дрымотнік, рамонак,
Аўсюг, васількі,
Прывабнік, крываўнік,
Чабор і званец.
 
Ня раз ліхалецьцем,
Блакаднай парой
Зь вясёлкавых гэтых
Суквецьцяў і траў
Лячыў нашы раны
Гаючы настой
I натда жыцьця
З таго сьвету вяртаў.
 
Таму і сягоньня,
Калі боль тых дзён
У сэрцы маім
Адклікаецца зноў,
Вяртаюся я
Ў перашум, перазвон
Наднёманскіх,
Наднарачанскіх лугоў.
 
1985
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.