РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Здаецца, ўсё рабіў,
Што завяшчалі мне
Сузор’і, птушкі,
Дрэвы і рачаліны,
 
Каб дрэнныя варожбы
Не збываліся,
А добрыя – заўжды
Ажыцьцяўляліся.
 
Жыцьцё мінае.
Вецер. Дождж. Бяссоньніца.
А я чакаю:
Калі ж гэта споўніцца?
 
1985
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.